Беларусы ў свеце, 3 (238) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

3 (238) 2022

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2022-03

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Рада БНР звярнулася ў Раду Еўропы і ПАСЕ з прапановай прызнаць фактычную акупацыю Беларусі Расіяй. Рада БНР накіравала ў Раду Еўропы мемарандум з заклікам прызнаць Беларусь краінай, якая знаходзіцца пад вайсковай акупацыяй Расіі, піша Рада БНР на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што Беларусь знаходзіцца “пад эфектыўным кантролем Расійскай Федэрацыі” у цэлым, а некаторыя раёны – “дэ­факта пад расійскай ваеннай акупацыяй”. І гэта забяспечваецца дзякуючы змове з Лукашэнкам, адзначае “Позірк”. Рада БНР таксама заклікала прызнаць той факт, што “дэмакратычная воля беларускага народа як нацыі – цвёрда стаяць разам з Украінай і з супольнасцю дэмакратычных краін свету, а таксама бачыць сваю краіну вызваленай ад акупацыі”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле