Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2022-04-13
Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
10 красавіка католікі Беларусі ціха і мірна адсвяткавалі Уваход Гасподні ў Ерусалім, або Пальмавую нядзелю. У апошнюю нядзелю Вялікага посту, за тыдзень да Вялікадня, вернікі хрысціяне святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыстуса ў Ерусалім напярэдадні сваіх крыжовых пакут. Царква трактуе гэтую падзею як самаахвяраванне Сына Божага ў імя адкуплення грахоў свету, а таксама як выкананне наканаванага прароцтва аб царскім служэнні Хрыста. У гэты дзень больш за дзве тысячы гадоў таму назад іўдзеі, якія прыйшлі на свята Вялікадня, сустрэлі Езуса як месію, прарока і вялікага цудатворца. Дарослыя і дзеці спявалі і радаваліся, высцілалі дарогу пальмавымі галінкамі, усклікаючы: "Асанна Сыну Давідаваму!" Галіны палестынскай пальмы, якія сімвалізуюць вялікую радасць, у нас замяніла вярба, адсюль і назва - Вербная нядзеля. У гэты дзень вернікі стаяць на набажэнстве з асвячонымі ў храме галінкамі вярбы, сустракаючы Хрыста. Перад пачаткам службы традыцыйна праводзіцца шэсце вакол храма або ў самім храме. Працэсія сімвалічна ўяўляе сабой людзей, якія выйшлі насустрач Збаўцу падчас Уваходу Сына Божага ў Ерусалім.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf