Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2022-04-06
Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У Дом Таўлая завітаем - у Купалы пабываем! Да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў калідоры Дома Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея адкрылася выстаўка "Ізноўку наведаў Купала наш Ліду…". Першымі яе наведвальнікамі сталі лідскія паэты, бібліятэкары, на-ведвальнікі Лідскага клубнага дома. Куратар выстаўкі, навуковы супрацоўнік музея Алесь Хітрун у форме лекцыі расказаў прысутным аб наведванні Янкам Купалам Ліды ў сакавіку 1940 года, аб адкрыцці ў 1946 годзе ў Лідзе бібліятэкі імя Янкі Купалы, аб рабоце ў Менску, у літаратурным музеі Янкі Купалы, Валянціна Таўлая. Прысутныя пачулі голас "незабыўнага Янкі" дзякуючы архіўным аўдыязапісам, песню "Малітва" у выкананні вядомых "Песняроў". Лідскі паэт Уладзімір Васько падзяліўся ўспамінамі аб паездцы ў складзе дэлегацыі газеты "Уперад" у Вязынку на святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта. Якія падарункі ад лідзян атрымаў кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Янка Купала і што падарыў лідзянам ён?
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf