Дзвінскі ўзгорак, 5 (147) 2022

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

5 (147) 2022

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2022-03

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Высветліліся некаторыя акалічнасці затрымання віцебскага апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайды. Абазнаныя крыніцы паведамляюць, што Барыса Хамайду асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 24.23 КаАП – за «несанкцыянаванае пікетаванне». Атрыбутам пікету была прызнаная жоўта-блакітная стужка. Неверагодна, але факт: гэтую стужку супрацоўнікі міліцыі пакінулі Барысу Хамайду, калі летам мінулага году ў яго забралі ўсе прадметы бел-чырвона-белай афарбоўкі: вялікі парасон, пад якім актывіст распаўсюджваў беларускую літаратуру, вышыванкі, дзе чырвонымі ніткамі па белай палатніне былі вышыты малітва «Ойча наш», і выслоўе «Мы без Радзімы – нішто, яна для нас – усё»… Яшчэ ўлетку стужка ў колерах дзяржаўнага сцяга Украіны не выклікала падазрэнняў у міліцыянтаў, аднак цяпер, з пачаткам вайны ва Украіне, сітуацыя змянілася. Стужка стала знакам падтрымкі ўкраінскага народу. І хаця гэтую стужку Барыс Хамайда выносіў у цэнтр Віцебску штодня і яна аздабляла ягонае «працоўнае месца» ці не з 2014-га году, толькі цяпер супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС Віцебску ўгледзелі ў ёй «несанкцыянаванае пікетаванне».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле