Наша Слова.pdf, 12 / 2022

Наша Слова.pdf

12 / 2022

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022-03-23

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

15 сакавіка 2022 года споўнілася 170 гадоў з дня нараджэння Аляксея Парфёнавіча Сапунова (1852-1924) - краязнаўцы, археографа, выкладчыка, грамадскага дзеяча, аднаго са знакамітых беларускіх гісторыкаў апошняй чвэрці ХIХ - першай чвэрці ХХ ст. Да юбілею вучонага ў 2021 годзе Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Віцебскім краязнаўчым музеем пры ўдзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь быў распрацаваны праект "Руплівец беларускай даўніны", які сёлета, у Год гістарычнай памяці, прэзентаваў віцебскі музей. Праект прысвечаны кніжнай спадчыне А.П. Сапунова і аб'ядноўвае два зборы: матэрыялы асабістага архіва вучонага з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і кнігазбор А.П. Сапунова з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аляксей Парфёнавіч Сапуноў нарадзіўся 15 сакавіка 1852 года ў мястэчку Усвяты, якое належала да Суражскага павета Віцебскай губерні ў сям'і небагатага купца і сялянкі. У 1862 годзе бацька адвёз Аляксея па навуку ў губернскі Віцебск у мясцовую Аляксандраўскую гімназію, навучанне ў якой доўжылася сем гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле