Miejsce wydania: Гродна
Data wydania: 2022-03-20
Redaktor: Місевіч Віктар
Wydawca: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2022 by Слова Жыцця
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Малітва аб міры ва ўсім свеце – заўсёды актуальны заклік, які мы павінны рэалізаваць кожны дзень. Здаецца, цяпер гэтая малітва неабходна ўсёй Еўропе, асабліва Украіне, у якой, як нядаўна сказаў папа Францішак, “цякуць рэкі крыві і слёз”. Кожная вайна – трагедыя для чалавецтва, у ёй гінуць тысячы людзей, а многія, з абодвух бакоў, застаюцца знявечанымі. Мы забываем, што ўсе нашы славянскія народы павінны мець шмат агульнага і схіляцца не да нянавісці, а да ўзаемапавагі і сяброўства. У гэтыя цяжкія хвіліны даверым справы міру ў свеце і саміх сябе Божаму Провіду і абароне Маці Божай Міласэрнасці. Няхай нашы маліты будуць крыкам, каб прадухіліць пакуты і смерць тысяч нявінных людзей, асабліва самых слабых, безабаронных, якія не знаходзяць у сабе сіл і магчымасці выратавацца ад пажару вайны. “Давайце маліцца аб міры малітвай Ойча наш : гэта малітва дзяцей, якія звяртаюцца да аднаго Айца, гэта малітва, якая робіць нас братамі, гэта малітва братоў, якія просяць прымірэння і згоды” (Папа Францішак, агульная аўдыенцыя 26 студзеня 2022).
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Слова Жыцця