Слова Жыцця, 5 (580) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

5 (580) 2022

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2022-03-06

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2022 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У чарговы раз мы атрымалі ў рукі дар Вялікага посту. Гэтыя 40 дзён прызначаны для добраўпарадкавання, каб праз параўнанне ўласнага жыцця з Божым словам мы заняліся напружанай працай над сабой. Стаць на шлях змены ўласнага жыцця могуць дапамагчы пакаянныя практыкі, якія добра нам вядомы: малітва, пост і міласціна. Малітва – гэта магчымасць пастаянна быць у Божай прысутнасці. Міласціна – бескарыслівы дар, дадзены іншаму чалавеку. Пост жа з, яўляецца адмовай ад чагосьці дзеля Бога, каб больш Яму падабацца. У гэты святы час Касцёл таксама дае вернікам магчымасць браць з невычэрпнага скарбу ласкаў. Гэта адпусты, якія мы можам ахвяраваць за сябе ці за душу, якая пакутуе ў чыстцы і мае патрэбу ў нашай малітве. Велікапосныя набажэнствы, такія як Песні жальбы і Крыжовы шлях, даюць нам дадатковую магчымасць атрымаць незвычайныя ласкі. Таму давайце старанна карыстацца гэтым скарбам ласкаў, які Езус здабыў для нас праз свае пакуты!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле