Лямант, 1

Лямант

1

Дата выхаду: 2022-03-25

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сёння ў сто чацвёртыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі яшчэ цяжэй, яшчэ больш горка называць гэты дзень Днём Волі. З кожным годам мы ўсё далей і далей ад Беларусі, да якой ідзем усё жыццё. Усё больш уяўнай і насмешлівай здаецца тая незалежнасць. Мы, неабыякавыя беларусы і беларускі, сёння дбаем пра кожнага з тысяч палітычных вязняў, якіх па афіцыйных звестках ужо болей за 1100 чалавек. Нам баліць за кожнага забітага і закатаванага крывавым рэжымам Лукашэнкі: ад Віктара Ганчара з Юрыем Захаранкам да Рамана Бандарэнкі і Вотольда Ашурка. Па нас б’е кожная ракета, запушчаная з беларускай зямлі ў бок мірнай Украіны. Нам ціснуць на грудзі тракі расейскіх танкаў, што едуць па нашай зямлі, па нашай мове і па нашай будучыні. Высілкамі тэрору і рэпрэсій мы раскіданыя па ўсім свеце, а той, хто застаецца на сваёй зямлі, устаючы ранкам з ложку не мае ўпэўненасці, што вечарам ляжа ў яго, а не на скрываўленую бетонную падлогу ў катоўні. (Маніфест, фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Лямант

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле