Сьвітанак, 4 (313) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

4 (313) 2022

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2022-03

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2022 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Раённы семінар па ваенна-патрыятычным выхаванні прайшоў у Обальскай сярэдняй школе. Удзельнікі семінару задаліся пытанем, да прыкладу, чаму сучасная беларуская моладзь не хоча служыць у арміі, што трэба для таго, каб падлеткі ганарыліся сваёй радзімай і рабілі ўсё магчымае для яе дабрабыту і росквіту? Менавіта такі адказы на гэтыя і іншыя пытанні паспрабавалі знайсці ўдзельнікі раённага семінара па ваенна-патрыятычным выхаванні, які прайшоў у Обальскай СШ імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай. Цяперашняе мерапрыемства сабрала кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні і настаўнікаў дапрызыўнай падрыхтоўкі. Дарэчы, калі ў 90-я гады некаторым школам раптам стала «не модна» насіць імёны герояў, тут абаранілі сваю пазіцыю, абаранілі памяць. Міф пра піянерку Зіну Партнову “натхніў і акрыліў” не адну юную душу на добрыя справы. Музей Обальскага камсамольскага падполля таксама не дае патухнуць полымю ўдзячнай і высакароднай памяці. Аднак сёння грамадства ў цэлым і педагогі ў прыватнасці азадачаныя тым, ці досыць патрыятычным вырасце пакаленне, бабулі і дзядулі якога нарадзіліся ўжо ў мірны час?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле