Навіны для Беларусі, 11

Навіны для Беларусі

11

Месца выхаду: Brussels

Дата выхаду: 2008-02-01

Выдавец: Office for a Democratic Belarus

Copyright © 2007 by Office for a Democratic Belarus

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://www.democraticbelarus.eu Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Office for a Democratic Belarus

Беларусь да і пасля Чарнобыля: « Радыеэкалогія: дэмаграфічныя і медыцынскія аспекты» (ІІ) Стан здароўя дзяцей у Беларусі ў пост-чарнобыльскі перыяд пастаянна пагаршаецца. Захворваемасць вырасла практычна па ўсіх класах хвароб. Трэба адзначыць, што калі за перыяд з 1988 па 1996 гг. Першасная захворваемасць па рэспубліцы вырасла на 30,2%, дык у Гомельскай вобласці гэта лічба склала 101,8 %. Асабліва відавочны рост паталогій эндакрыннай сістэмы, органаў стрававання, нервовай сістэмы, інфекцыйных і паразітарных хвароб. Вырасла колькасць захворванняў на злаякасныя ўтварэнні, сярод якіх дамінуе рак шчытападобнай залозы. Звяртае на сябе ўвагу павелічэнне выпадкаў цукровага дыябету сярод дзяцей Гомельскай вобласці (у перыяд з 1985 па 1993 гг. часціня гэтага захворвання ўзрасла з 3,46 да 13,15 на 100.000 дзяцей), а таксама эндэмічнага зобу (у перыяд з 1985 па 1993 г. выпадкі захворвання павялічыліся з 1,84 да110,2 на 100.000 дзяцей).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Навіны для Беларусі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле