Маршэўская Валянціна, Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

у сінтаксічным і стылістычным аспектах

Маршэўская Валянціна

Месца выхаду: Горадня

Дата выхаду: 2002

Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

ISBN: 985-417-195-7.

Катэгорыя: Беларуская мова; Мэтадычная літаратура

Copyright © 2000 by Валянціна Маршэўская

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://www.grsu.by --

Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праг-рама для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001). Дапаможнік складаецца з чатырох раздзелаў: «Асаблівасці навуковага стылю мовы», «Навуковы тэкст: структура і моўная ар-ганізацыя», «Сістэма жанраў навуковай літаратуры», «Стылістыка афіцыйна-справавых папер». Тэарэтычныя звесткі дапаўняюцца пытаннямі для кантролю ведаў. Авалодаць лагічнай будовай сінтаксісу навуковага выкладу і спецыфічнымі моўнымі канструкцыямі дапамогуць заданні, пры-ведзеныя ў пэўную сістэму Заданні напраўлены на тое, каб наву-чыць студэнтаў характарызаваць лексічныя, марфалагічныя, сінта-ксічныя і інш. асаблівасці навуковага стылю, рабіць кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці. Пры складанні рэфератаў і анатацый студэнты вучацца шу-каць і вылучаць асноўную і дадатковую інфармацыю, авалодваць прынцыпамі разгортвання і кампрэсіі інфармацыі ў навуковым тэксце, правільна афармляць даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле