Лепешаў Іван, Сучасная беларуская літаратурная мова

Сучасная беларуская літаратурная мова

дапаможнік

Лепешаў Іван

Месца выхаду: Горадня

Дата выхаду: 2002

Рэдактар: Дудко Н. П.

Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Выдавецтва/ друкарня: http://www.grsu.by

ISBN: 985-417-354-2

Катэгорыя: Беларуская мова

Copyright © 2002 by Іван Лепешаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [763]; MiOKB — [8572]

Сыгнатура: II.3.LEP

Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: кафедра беларускай мовы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова (загадчык кафедры прафесар В. І. Рагаўцоў); доктар філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка В. Д. Старычонак --

Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак і адлюстроўвае сучасны стан лінгвістыкі. Любыя неаргументаваныя адхіленні ад гэтай аксіёмы спараджаюць непажаданыя памылкі, якія становяцца памылкамі ўжо не толькі аўтара падручніка, але і вучняў, студэнтаў, настаўнікаў. Бывае, што недакладныя аўтарскія сцвярджэнні пачынаюць вандраваць з аднаго падручніка ці дапаможніка ў другі і на доўгі час усталёўваюцца як нешта бясспрэчнае. Так, у шмат якіх навучальных і навуковых выданнях фразеалагічна звязанае значэнне слоў беспадстаўна ілюструецца прыкладамівыразамі тыпу зубы прадаваць ці наламаць дроў, сцвярджаецца, што мнагазначных слоў у нашай мове болып, чым адназначных, што першае значэнне ў мнагазначным слове — прамое, а астатнія — пераносныя, што беларускі правапіс грунтуецца на двух прынцыпах — фанетычным і марфалагічным, што ёсць прыметнікі не толькі якасныя і адносныя, але і прыналежнаадносныя, адноснаякасныя і інш., што ўжыванне канструкцый накшталт не чытаў кнігу — адхіленне ад літаратурнай нормы. Маюць месца і яшчэ дзесяткі іншых неабгрунтаваных сцвярджэнняў, недакладнага ў навуковых адносінах выкладу пэўных тэарэтычных ведаў. (Прадмова, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Лепешаў Іван

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле