Крывінка, 3 (284) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (284) 2022

Miejsce wydania: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Data wydania: 2022-02

Copyright © 2022 by Крывінка

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

24-га лютага Расія напала на Украіну, у тым ліку і з беларускай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні разгарнуліся на вялізнай лініі фронту – ад Чорнага мора, уздоўж усёй расейска-украінскай мяжы і з нашага Палесся. Пуцін, які аддаў загад на вайну, кіраваўся нейкімі дзіўнымі матывамі. Нібыта ўладу на Ўкраіне захапілі бандыты, якіх трэба знішчыць, а ўкраінскі народ толькі і чакае гэтага. Але першыя дні вайны паказалі адваротнае. Украінскі народ згуртаваўся вакол прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і дае рашучы адпор захопнікам. За першыя два дні на гэтай вайне расейцы страцілі акрамя вялікай колькасці тэхнікі некалькі тысяч жаўнераў(салдат). Сотні вартых жалю расейскіх ваяк узяты ў палон. Але афіцыйная расейская прэса адмаўляе гэтыя страты. “Бліцкрыг”, запланаваны Пуціным, сарваўся. Уся Еўропа ўзнялася супраць Расеі. Україна атрымоўвае падтрымку зброяй ад розных краін. У самой Расіі людзі ўсё часцей пратэстуюць супраць гэтай братазабойчай вайны. Беларусь пакуль што фармальна ў вайне не ўдзельнічае, хаця расейскія войскі спакойна карыстаюцца тэрыторыяй і дарогамі Беларусі. Але Лукашэнка можа ў любы момант выканаць абяцанне, дадзенае Пуціну, і кінуць у гэтую бойню беларускіх хлопцаў.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Крывінка

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле