Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2022-02-06
Рэдактар: Місевіч Віктар
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2022 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Маладым людзям, якія жывуць у цяперашні час, няпроста з мужнасцю і надзеяй глядзець на сваю будучыню, марыць аб паспяховым шлюбным жыцці. Многія маладзёны баяцца шлюбу. Прычынай такога стану рэчаў з'яўляецца вялікая колькасць разводаў, разрываў адносін, вельмі часта ўжо ў першыя гады іх існавання. Дакладна тое, што для заключэння сакраманту сужэнства трэба добра і належным чынам падрыхтавацца. Нельга прымаць паспешлівых рашэнняў, бо гэты сакрамант звязвае мужчыну і жанчыну на ўсё жыццё, а яго трываласць залежыць ад кожнага з іх. Каб гэты новазбудаваны дом быў трывалым і моцным, сужэнцы павінны будаваць яго на трывалым падмурку і выконваць Божую волю. Памолімся за тых, хто рыхтуецца да заключэння сакраманту сужэнства, а таксама за маладых сужэнцаў. Няхай яны пачынаюць супольнае жыццё разам з Хрыстом, каб Яму не прыйшлося стукацца ў іх дзверы, але каб Ён стаў лепшым Сябрам кожнай новай сям'і.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця