Беларускі Усход, 45 (177) 2001

Беларускі Усход

Нацыянальная дэмакратычная газета

45 (177) 2001

Publication Place: Маркаўка

Publication Date: 2001-12-13

Editor: Даўгалёў В. А.

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Рэдакцыйны калектыў нашай газеты ставіць сваёй мэтай выхаванне ў чытачоў духоўнасці, высакароднасці, чэснасці, працалюбства, міласэрнасці, таіарыскасці, любові да бліжняга, да Бацькаўшчыны, хрысціянскага і агульначалавечага інтэрнацыяналізму, грамадзянскага сумлення і грамадскай актыўнасці. У задачы газеты ўваходзіць асвятленне і аб'ектыўнае адлюстраванне грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця на Беларусі, вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў і гаспадарак, усіх форм уласнасці. Мы будзем выяўляідь народныя таленты, друкаваць іх літаратурна-мастацкія і іншыя творы, прадастаўляць усім жадаючым старонкі газеты для выказвання разнастайных думак і меркаванняў, палітычных поглядаў. Газета будзе друкаваць разнастайныя парады хатнім гаспадыням, фермерам, дачнікам. Знойдуць цікавую інфармацыю для сябе на старонках газеты і веруючыя, хрысціяне-праваслаўныя і католікі. Аматары цікавага змогуць прачытаць перадрукоўкі з рэдкіх і не кожнаму даступных выданняў.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле