Дзвінскі ўзгорак, 1 (143) 2022

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

1 (143) 2022

Miejsce wydania: Віцебск

Data wydania: 2022-01

Redaktor: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Больш за паўтары тысячы навагодніх цацак і паштовак сабрана ў калекцыі музея «Гісторыя Заронаўскага краю». Захавальнік музейных каштоўнасцей Людміла Нікіціна з радасцю дзеліцца экспанатамі для выстаў з бібліятэкамі і ўстановамі дадатковай адукацыі. Такой вялікай колькасці распаўсюджаных і ўнікальных цацак пазайздросцяць абласныя музеі. Адных Дзедаў Марозаў тут больш за 60, але ні адзін з іх непадобны да другога. Зробленыя з ваты, цыраты, гумавыя і нават драўляны — белабародыя чараўнікі захапляюць не толькі дзяцей, але і дарослых. Больш за дзесяць Снягурачак, дарэчы, такая ўнучка-памочніца была толькі ў рускага Дзеда Мароза. Прадстаўлены на паліцах у калекцыйнай зале і замежныя Дзяды — Санта Клаус, Пэр-Наэль, Йоўлупукі. Калі ў СССР у 1935 годзе дазволілі святкаваць Новы год, першыя елачныя ўпрыгожванні дзеці з бацькамі рабілі самі з ваты і клею, часцей гэта была садавіна і гародніна, пасля — птушкі і жывёлы. Пасля выхаду фільма «Карнавальная ноч» з’явіліся гадзіннікі «без 5 хвілін 12», яны розных колераў і памераў таксама прадстаўлены ў экспазіцыі. Калі ва ўладзе быў Хрушчоў, цацкі ў выглядзе кукурузы і морквы з’явіліся на елках у кожным доме.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле