Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019-10
Рэдактар: Каханоўскі А. Г.
Выдавец: Беларускі Дзяржаўны Універсітэт
ISSN: 2520-6338
Copyright © 2019 by Беларускі Дзяржаўны Універсітэт
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2136.]
«Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» заснаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам у 1969 г. Да 2017 г. выходзіў пад назвай «Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Эканоміка. Права» (ISSN 2308-9172). «Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» – вядучы нацыянальны навуковы часопіс, які публікуе матэрыялы па фундаментальных тэарэтычных і прыкладных праблемах айчыннай і сусветнай гісторыі, крыніцазнаўстве, гістарыяграфіі і метадах гістарычных даследаванняў, гісторыі мастацтваў, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплінах, архівазнаўстве і музеязнаўстве. Часопіс ахоплівае ўсе галіны вывучэння гістарычнага працэсу ад старажытнасці да сучаснасці, заахвочвае міждысцыплінарны і кампаратыўны падыходы. Прыярытэт часопіса – публікацыя арыгінальных, раней не апублікаваных матэрыялаў, заснаваных на ўвядзенні ў навуковы ўжытак новых крыніц і напісаных з улікам найноўшай айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. «Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» надае вялікую ўвагу прафесійнаму абмеркаванню новых навуковых выданняў (манаграфічных даследаванняў, зборнікаў навуковых артыкулаў і акадэмічных публікацый крыніц), якое ажыццяўляецца як у фармаце рэцэнзій, так і аналітычных аглядаў, а таксама папулярызацыі навуковых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта