Беларусы ў свеце, 12 (235) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

12 (235) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-12

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У “Бібліятэцы Бацькаўшчыны” выйшаў чарговы том – дзявяты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, падрыхтаваны да выдання Наталляй Давыдзенка. Запісы па­ранейшаму ўтрымліваюць шмат кароткіх і змястоўных побытавых замалёвак і каштоўных успамінаў пра беларускіх літаратараў, а таксама больш за 130 раней нідзе не друкаваных вершаў. Перыяд з 1998 па 2002 год, якія ахоплівае кніга, быў не самым простым часам для эканамічнага і палітычнага жыцця краіны. Гэта ў пэўнай ступені адбілася і на агульным настроі дзённікаў. Асабліва змрочным эпізодам для дзядзькі Рыгора стаўся ад’езд за мяжу блізкага сябра – Васіля Быкава. Але творчая праца не спынялася, і дзённікі даюць магчымасць адным вокам зазірнуць на творчую кухню па стварэнні некалькіх цыклаў духоўнай паэзіі, перакладаў і працы над дакументальнымі фільмамі пра мінскае гета і Змітрака Бядулю. Хапае таксама гумару і вандровак. Акрамя паездак і выступаў у розных гарадах Беларусі было тры замежныя падарожжы: у Лондан (дзе адведаў знакамітую “Скарынаўку”, сустрэўся з айцом Аляксандрам Надсанам і беларусістамі – перакладчыцай Верай Рыч, даследчыкамі Гаем Пікардам і Арнольдам Макмілінам), у Рыгу і ў Швецыю (разам з Алесем Разанавым і “Бум­Бам­Літам”). Замовіць кнігу можна ў інтэрнэт­краме knihi.by

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле