Беларусы ў свеце, 11 (234) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

11 (234) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-11

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці ведаеце вы, што значаць словы “мацярдушка”, “брызгліна”, “дзяркач”, “свіргуль”? Фантазія разыгралася? А гэта ўсяго толькі назвы раслінаў і птушак па­беларуску! У новым насценным “Календары па­беларуску” з малюнкамі і словамі на кожны дзень, які зусім нядаўна пабачыў свет у выдавецтве “Кнігазбор”, яшчэ і не такія словы можна знайсці... Пазітыўныя, яскравыя малюнкі стварылі мастачка Дар’я Мандзік і дызайнер Анатоль Лазар, добра вядомыя ўсім па працы над папулярным і любімым многімі календаром “Не маўчы па­беларуску”, які шмат год запар выпускала грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Адкрываюць каляндар, як ніколі актуальныя, словы на тэму здароўя і медыцыны. Яны, безумоўна, дапамогуць стасавацца па­беларуску з доктарам тым, хто дагэтуль не наважваўся. На старонках вясновых месяцаў выдатная падборка словаў з назвамі раслінаў і жывёлаў па­беларуску. Кастрычніцкая старонка календара дапаможа выказаць па­беларуску свае эмоцыі, а лістападаўская падкажа, як называюцца на роднай мове розныя элемены адзення. Таксама з календара Вы даведаецеся, як па­беларуску “размаўляюць” хатнія жывёлы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле