Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2022-01-19
Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Выйшаў з друку першы сёлетні нумар "Краязнаўчай газеты". І выхад яе, вядома ж, парадаваў усіх краязнаўцаў Беларусі, настаўнікаў, музейных работнікаў і бібліятэкараў. Таму што лёс газеты напрыканцы 2021 года "трымаўся на валаску". Ды яшчэ ад каронавіруса раптоўна памёр яе цудоўны былы рэдактар Уладзімір Пучынскі. І вось з Менска прыйшла прыемная вестка - галоўным рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны гісторык Максім Гальпяровіч, які добра ведае нашу гісторыю, краязнаўства і тых асобаў, якія пішуць і даследуць Беларусь. Ды і вопыт у яго вялікі, тым больш, што Максім Гальпяровіч пэўны час рэдагаваў "Беларускі гістарычны часопіс". У першым нумары "Краязнаўчай газеты" Максім Гальпяровіч выступіў з артыкулам, у якім паабяцаў "Краязнаўчую газету" зрабіць больш разнастайнай.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf