Наша слова, 52 (1567) 2021

Наша слова

52 (1567) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-12-30

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У сваім калядным пасланні Папа Францішак заклікаў да вырашэння ўсіх канфліктаў праз дыялог і да трывалага міру. Папа Францішак сказаў, што Бог паказаў нам шлях сустрэч і дыялогу, які з'яўляецца адзіным спосабам вырашэння канфліктаў на карысць усіх. Здаецца, што гэта ніколі не скончыцца. Мы іх амаль не заўважаем. Мы прызвычаіліся. Нам пагражае тое, што мы перастанем чуць крыкі болю ды адчаю нашых братоў і сясцёр. Папа Францішак згадаў Блізкі Усход, Паўночную Афрыку, Судан, Украіну і М'янму, дзе, як ён нагадаў, хрысціяне падвяргаюцца пераследу. Ён папрасіў дапамогі ў пераадоленні пандэміі, для суцяшэння хворых, жанчын, а таксама надзеі для дзяцей і моладзі, якія пацярпелі ад гвалту. Ён заклікаў вызваліць усіх зняволеных і палітвязняў, а таксама праявіць міласэрнасць да мігрантаў і бежанцаў. Дзіця з Бэтлеема, зрабі так, каб найхутчэй вярнуліся дадому шматлікія ваеннапалонныя нядаўніх канфліктаў, цывільныя і вайскоўцы, а таксама зняволеныя па палітычных матывах. Не пакідай нас абыякавымі перад абліччам цяжкай сітуацыі, у якой апынуліся мігранты, бежанцы і перасяленцы. Іх вочы просяць нас не адварочвацца, не адмаўляць у чалавечнасці, якая нас аб'ядноўвае, зрабіць іх гісторыі нашымі ўласнымі і не забываць пра іх трагедыі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле