Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2022-01-09
Рэдактар: Місевіч Віктар
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2022 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Cвяты хрост – гэта сакрамант, які можна параўнаць з дзвярыма, праз якія мы ўваходзім у Касцёл. Хутчэй за ўсё, большасць з нас была ахрышчана ў дзяцінстве і мы не памятаем дзень свайго хросту. Таму многія ахрышчаныя ставяцца да гэтага сакраманту як да нейкай фармальнасці, да якой больш не вяртаюцца і пра якую не памятаюць. Свята Хросту Пана, якое перажываем адразу пасля Божага Нараджэння, дае нам магчымасць задумацца над сэнсам хросту, які ачышчае ад плямы першароднага граху. Гэта момант, калі кожны з нас атрымлівае права называць сябе дзіцём Божым і кожны становіцца для Яго кімсьці важным, а нават найважнейшым. Гляньма на свой хрост не толькі як на тое, што адбылося калісьці ў дзяцінстве, але як на пачатак новага этапу ў нашым жыцці. Хрост з'яўляецца прычынай таго, як пісаў св. апостал Павел, што мы становімся паводле надзеі спадкаемцамі вечнага жыцця (параўн. Ціт 3, 7).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця