Крывінка, 16 (280) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

16 (280) 2021

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2021-12

Copyright © 2021 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Каля 40 цэнтнераў з гектара збожжа атрымалі сёлета ў “Тэрра Ностра”. Зміцер Саладкоў – галоўны аграном сялянска-фермерскай гаспадаркі “Тэрра Ностра” Бешанковіцкага раёна: "Мы маем паказчыкі вышэй за сярэднеабласныя. У прыватнасці, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых каля 40 цэнтнераў. Азімыя лепш урадзілі, падвяла ярына: амаль 30 цэнтнераў на круг. У нас азімы клін займае 70 працэнтаў у структуры пасяўных плошчаў. Гэта і дапамагло мінімізаваць рызыкі, звязаныя з катаклізмамі надвор’я. У нашай гаспадарцы ўрадлівасць ворных земляў у сярэднім ацэньваецца ў 24 балы. Гэта вельмі мала. Стаіць задача павысіць бальнасць і атрымаць не менш як 200 кілаграмаў збожжа на бала-гектар. Паступова рухаемся ў гэтым напрамку. Наша гаспадарка займаецца выключна раслінаводствам. Жывёлагадоўлі проста няма. Адкуль жа браць арганіку? Купляць - дорага. Вось і вырашылі выкарыстаць іншы варыянт: адразу пасля ўборкі вырашчанага ўраджая па ржышчы ўносім угнаенні, сеем гарчыцу белую. Праз месяц, калі прыходзіць час паднімаць зябліва, гэта ўсё заворваем. Атрымліваецца не горш, чым пры ўжыванні арганікі. Нічога не губляем, а мінус пераўтвораем у плюс: гаспадаркі прасуюць салому для патрэб жывёлы, а мы здрабняем і пакідаем у глебе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле