Наша слова, 50 (1565) 2021

Наша слова

50 (1565) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-12-16

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вядома, што ў бацькі нацыянальнага класіка, Адама Ягоравіча Багдановіча, была адна з лепшых яраслаўскіх прыватных бібліятэк. А якія кнігі збіраў сам паэт, якія газеты і часопісы ён выпісваў? На гэтае пытанне паспрабавалі адказаць літаратурныя даследчыкі і музейныя рупліўцы. Яны рэканструявалі кнігазбор Максіма Багдановіча на аснове кніжнай спадчыны, якая захавалася ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі. Да 130-годдзя з дня нараджэння нязгаснай зоркі беларускай паэзіі падрыхтавана сумесная выстава, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай і Музеем гісторыі беларускай літаратуры, яго філіялам - Літаратурным музеем М. Багдановіча. 7 снежня на адкрыцці выставы выступілі намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі і літаратуразнавец Мікола Трус. Імпрэзу ўпрыгожылі спевы ўдзельніцы тэатра "Жывое слова" Алесі Сівохінай. Выступоўцы падкрэслілі, што "Максім Багдановіч, нацыянальны геній высокага еўрапейскага ўзроўню, здолеў развіць патэнцыял беларускага мастацкага слова, на якім можна ствараць узоры прыгажосці".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле