Слова Жыцця, 23 (575) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

23 (575) 2021

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2021-12-19

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2021 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Падчас надыходзячых свят Божага Нараджэння нас, напэўна, чакае шмат розных сустрэч і нагод, каб наведаць асабліва блізкіх нам асоб. Бэтлеемскія пастухі хочуць паказаць, што сапраўды добрымі, радаснымі і павучальнымі з'яўляюцца ў нашым жыцці сустрэчы, на якія мы ідзём разам з Езусам. Так, як гэта зрабілі яны, пакідаючы ўбогую стайню, забіраючы Езуса ў сваіх сэрцах. Мы як хрысціяне пакліканы і запрошаны па іх прыкладзе несці Езуса ў нашых сэрцах кожнаму чалавеку, якога сустракаем на дарогах свайго жыцця, не толькі падчас свят, але і ў самых празаічных і паўсядзённых сустрэчах. Мы ўсведамляем, што самі не накормім усіх галодных, не забяспечым дах над галавой бяздомным, але, уносячы Езуса ў жыццё хоць бы некалькіх патрабуючых, мы дапаможам ім вярнуць сэнс гэтага жыцця. Дапаможам зразумець, што не ўсё страчана ці прайграна, што яны яшчэ могуць падняцца з дапамогай іншых. Давайце занясём і падорым Езуса нашым блізкім, сябрам, суседзям, выпадковым людзям, і мы зробім гэтыя Каляды сапраўды шчаслівымі для іх!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле