Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021-10
Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пра тое, навошта традыцыйныя спевы ў сучасным свеце і чым яны дапамагаюць эмігрантам, разважае фалькларыстка і спявачка гурта Miareza Святлана Чакушка. штосуботу Спеўны гурток адчыніўся на мінулым тыдні ў Вільні пад кіраўніцтвам Святланы Чакушкі, спявачкі гурта Miareža. “Часова з’ехаўшы з Беларусі, я прыхапіла сваю Беларусь з сабою і мару падзяліцца ёю з вамі. Буду чакаць усіх – усіх ахвочых жыхароў Вільні, каб разам адкрываць для сябе свет беларускага традыцыйнага спеву”, – напісала яна перад першым заняткам у сябе на старонцы ў Facebook. Заняткі па традыцыйных спевах праходзяць штосераду а 19 гадзіне і штосуботу а 15-й. Яны з’явіліся дзякуючы падтрымцы Віленскага Цэнтра беларускай культуры і супольнасці і праходзяць па адрасе: вуліца Vilniaus, 20. Першая сустрэча спеўнага гуртка адбылася 22 верасня, і на яе прыйшло даволі шмат людзей, каля двух дзясяткаў. У асноўным гэта былі беларусы Вільні, хтосьцізіх прыехаў зусім нядаўна, іншыя ўжо жывуць там нейкі час. “Вялікая колькасць беларусаў з’ехала не па сваёй волі, і гэта цяжка, нават калі рашэнне прынята загадзя. А спевы – гэта своеасаблівая медытацыя.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце