Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2021-12-09
Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Намаганнямі дзяржаўнай установы "Лідскі гісторыка-краязнаўчы музей" і рэдакцыі газеты "Наша слова" у Лідзе заснавана каляндарная серыя "Скарбы Лідчыны". У гэтай серыі выйшаў з друку першы каляндар на 2022 год. Ён прысвечаны заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі мастаку Уладзіміру Мурахверу (1931-2017). Уладзімір Мурахвер нарадзіўся на Украіне. Скончыў Ташкенцкае мастацкае вучылішча, Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай па спецыянальнасці "Мастацкая кераміка, мастацкая апрацоўка шкла". У 1959 годзе Уладзімір Мурахвер пераехаў у горад Бярозаўку Лідскага раёна, дзе і пражыў усё астатняе жыццё. Лідская каляндарная серыя "Скарбы Лідчыны" заснована з мэтай папулярызацыі дзеячоў мастацтва і мастацкіх твораў, якія суправаджаюць жыхароў Лідчыны і ўпрыгожваюць іхняе жыццё на працягу сямі стагоддзяў. Гэта архітэктура, скульптура, жывапіс, манументальнае, сакральнае, прыкладное, інсітнае і тапіярнае мастацтва. На працягу стагоддзяў з Лідчынай былі звязаны многія выдатныя творцы нашай зямлі, тут захоўваюцца ўнікальныя, але мала вядомыя творы мастацтва.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова