Сазонаў Віктар, Генетычны алфавіт

Генетычны алфавіт

раман

Сазонаў Віктар

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2021

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Памеры: 752 с.

ISBN: 978-83-62857-06-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Віктар Сазонаў, Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5092], [5093]

Падзеі рамана Віктара Сазонава ахопліваюць значную тэрыторыю. Яны адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на далёкім Усходзе. Беларусь жа і геаграфічна, і духоўна займае цэнтральнае месца ў творы. У рамане не абышлося і без персанажа з Гродна. Ёсць нават рэальны эпізод, што адбываўся на адной з вуліц горада. Аўтар кажа, што ў кнізе паказаныя складанасці і раскіданасць лёсаў беларусаў, што адбываюцца не па іх волі. «Трагізм сітуацыі ў тым, што ў пэўны гістарычны адрэзак, звязаны з часовай стратай дзяржаўнасці, іншыя вырашалі за беларусаў, дзе ім быць і чые інтарэсы абараняць. Адсюль і высновы: адраджаць, захоўваць і бараніць сваё. Як сваё каханне, так і сваю зямлю. І тое і другое непазбежна падвяргаецца нападкам», — рэзюмуе аўтар. (ru.hrodna.life)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)