Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2021-11
Copyright © 2021 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У далёкім 2015 годзе газета “Савецкая Беларусь” пісала: “Раён, які раней нічым асаблівым не вызначаўся, даў прырост малака 5 працэнтаў да папярэдняга года і стаў па гэтым паказчыку не толькі адным з лепшых у вобласці, але і ўвайшоў у трыццатку ў рэспубліцы. Дасягненне тым больш прыемнае, што яго забяспечылі не толькі за кошт адной-дзвюх моцных гаспадарак, такіх як ЗАТ “АСБ-АграНаватар”, дзе сёння дояць па 17 кілаграмаў малака ад каровы, але і нядаўніх сераднякоў — “Вядзерава”, “Палітаддзелец”, “Свіціна”.” Нагадаю, што кіраваў Бешанковіцкім раёнам з 2008 па 2017 год Леанід Пянькоўскі. 2015 год стаў для яго зорным часам. І ў раслінаводстве у 2015-м годзе ўражджайнасць зерневых культур у раёне склала больш за 40 цэнтнераў з гектара. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года за шматгадовую плённую працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Леаніду Пянькоўскаму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Але ўжо 5-га кастрычніка 2017 года былы старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Леанід Пянькоўскі пачаў кіраваць гаспадаркай-гігантам Бешанковіцкага раёна ЗАТ “АграНаватар”. Былога кіраўніка «Наватара» Дзмітрыя Петрашку, пры якім гаспадарка (адносна сённяшняга стану) працвітала, звольнілі. Ён з’ехаў за межы раёна.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка