Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 2021-11
Рэдактар: Гаравы Леанід
Copyright © 2021 by Гасцінец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вуліцу Чкалава ў Гарадку перад марозамі дарожнікі паспелі прагрэйдзіраваць. А вашу прагрэйдзіравалі? У нядзелю, 21 лістапада, грэйдэр паспеў папрацаваць на вуліцы Чкалава, пакуль не пачаўся мароз. Толькі гэта ў Гарадку хутчэй выключэнне, чым сталая практыка падрыхтоўкі дарог да зімы cтан вуліцы Чкалава і прылеглых да яе вуліц пастаянна ў цэнтры нашай увагі. Так у красавіку мы пісалі: " Дарогі мікрараёна вуліцы Чкалава будуць добрымі толькі пры новай уладзе? на сайце: haradok.info. І дарожнікі сталі больш адказна выконваць свае абавязкі па грэйдзіраванню вуліц калі Чкалава. Толькі жыхарам не вядома, калі ж будуць дасыпаць гэтыя вуліцы. Ды і абяцанні з нулявых заасфальтаваць вуліцу Чкалава, так і засталіся абяцаннямі. Між тым, прагноз надвор’я для Гарадка сведчыў яшчэ на пачатку мінулага тыдня, што ў выходныя дні будзе марозна да —5. Вуліцы прыватнага сектару райцэнтра, дзе няма асфальта (а іх большасць) у такім выпадку ператворацца ў суцэльную паласу перашкод для аўтамабілістаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец