Сьвітанак, 15 (307) 2021

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

15 (307) 2021

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2021-11

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2021 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З 20 лістапада УАЗ "Шумілінская цэнтральная раённая бальніца, як і яшчэ тры раённыя бальніцы ў Віцебскай вобласці вярнуліся да аказання планавай дапамогі. Гэта адбылося ў сувязі “са стабілізацыяй эпідэміялагічнай сітуацыі”, у мэтах аказання своечасовай медыцынскай дапамогі насельніцтву Віцебскай вобласці. Цяпер ва УАЗ "Шумілінская цэнтральная раённая бальніца", УАЗ "Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца", УАЗ "Дубровенская цэнтральная раённая бальніца", УАЗ "Расонская цэнтральная раённая бальніца" з 20 лістапала аднаўляецца аказанне медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах пацыентам у адпаведнасці з профілем аддзяленняў. Прынамсі, на сённяшні дзень у Шуміліне прадоўжаць прыём хворых COVID-19. Перадусім шэраг райбальніц Віцебшчыны прыпынілі шпіталізацыю хворых COVID-19. Увогуле, Віцебская вобласць паступова змяншае ложкавы фонд інфекцыйных шпіталяў для хворых на COVID-19. У чатырох раённых бальніцах з 15 лістапада ўжо была пачалася праца у “звычайным рэжыме”. На дадзены момант агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Віцебскай вобласці складае 7270 адзінак. Для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з каранавіруснай перапрафіліравана 3638 ложкаў. Раней былі вернуты ў звычайны рэжым працы 300 ложкаў. Усяго за адзін тыдзень яшчэ 465 інфекцыйных ложкаў перапрафіляваны для працы ў звычайным рэжыме.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле