Наша слова, 46 (1561) 2021

Наша слова

46 (1561) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-11-18

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь на 8 лістапада 2021 г. прызначана судовае паседжанне па ліквідацыі нашай арганізацыі на падставе іскавой заявы Міністэрства юстыцыі. У іскавой заяве аб ліквідацыі Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Міністэрства юстыцыі спасылаецца ў якасці фактычнай падставы для іска на тое, што ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" не выканала патрабаванні, якія былі ў другім пісьмовым папярэджанні, што было вынесена на адрас аб'яднання рашэннем Міністэрства юстыцыі ад 19 ліпеня 2021 года № 169. Па сутнасці справы, звяртаем Вашу ўвагу на тое, што ТБМ было заснавана звыш 30-ці гадоў таму назад. За гэты час было праведзена шмат разнастайных мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародныя канферэнцыі, круглыя сталы, прэзентацыі выданняў. Наша арганізацыя мае дастаткова працяглы перыяд супрацоўніцтва з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ў справе падпіскі на беларускія перыядычныя выданні раённых бібліятэк і музеяў, а таксама школ і гімназій з беларускай мовай навучання па ўсёй краіне. Сябры ТБМ працуюць у многіх дзяржаўных установах: музеях, школах, каледжах, ВНУ. Наша дзейнасць заснавана на Статуце арганізацыі і адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства. Усе найважнейшыя падзеі, датычныя дзейнасці суполак, раённых і абласных структур рэгулярна асвятляюцца ў газеце "Наша слова", якая з'яўляецца органам ТБМ.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле