Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2021-11-04
Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Паводле СМІ Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2021 года на пасяджанні, якое ішло ажно пару гадзін ліквідаваў Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Таварыства беларускай мовы існавала з 1989 года. Сярод яго заснавальнікаў у той час былі Саюз беларускіх пісьменнікаў, міністэрствы адукацыі і культуры, Акадэмія навук, Белтэлерадыёкампанія. На рахунку ТБМ - грандыёзны нацыянальны чын у абарону беларускай мовы, беларускай нацыі, беларускай дзяржавы, які доўжыўся больш за 30 гадоў. На рахунку сяброў ТБМ - мільёны тэкстаў, якія ляжаць у фундаменце нашай нацыянальнай ментальнасці, на рахунку ТБМ - тысячы ініцыятыў, якія змянілі твар нашай краіны і шмат-шмат чаго іншага. Наша сумленне чыстае, мы зрабілі ўсё, што было ў нашых сілах. І ад роднай мовы адмаўляцца мы не збіраемся, - напісала ў Фэйсбуку старшыня ТБМ Алена Анісім тады, калі пра паседжанне толькі стала вядома. Прыгавор Вярхоўнага суда ТБМ на рукі пакуль не атрымала. Але ўжо з 5 лістапада Сакратарыят ТБМ закрыў Установу інфармацыі “Выдавецкі дом ТБМ”. Следам будуць закрывацца газеты "Наша слова" і "Новы час". Закрываецца часопіс “Лідскі летапісец”. Ужо няма каму выдаваць “Нясвіжскія каеты” і шэсць літаратурных альманахаў. Не вядома да канца, ці гэты нумар “Нашага слова” дойдзе да чытачоў. Што будзем рабіць?
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова