Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2021-10-24
Рэдактар: Місевіч Віктар
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2021 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
З моманту пакутніцкай смерці св. Стэфана, першага дыякана, незлічоная колькасць мучанікаў уласнай кроўю пацвердзіла сваю вернасць Хрысту. На іх крыві расце і развіваецца Касцёл, таму што кроў – гэта насенне Касцёла. У той жа час яны з, яўляюцца нашымі заступнікамі перад Божым тронам. У ХХ стагоддзі пакутніцкую смерць зведалі тысячы хрысціян, якія сведчылі аб сваёй надзеі. Балючы досвед не абмінуў і нашы землі: кроў мучанікаў свайго часу не раз акрапіла Гродзеншчыну і ўвесь край. Просьма нашых святых і бласлаўлёных мучанікаў аб заступніцтве перад Усявышнім Богам за наш Касцёл, за ўсіх жыхароў Беларусі і за цэлы свет. Няхай праз іх заступніцтва міласэрны Бог натхніць нас рабіць мудрыя выбары, а таксама няхай дасць шанс будаваць згоду і адзінства паміж людзьмі!
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця