Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2021-10-21
Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Хвалім настойлівасць у дзеяннях спадарыні Алены Анісім у абарону ТБМ і былую працу спадара Алега Трусава, энергічнага па выпуску газеты, спадара Станіслава Судніка і ўсіх, хто разам быў і ёсць у плыні супраць штурмавога завіхрэння сілы змывання беларускай мовы і ўсяго нацыянальнага! Вы, сябры-кіраўнікі, і ўсе мы разам стараліся даказаць, што Радзіме-Айчыне і дзяржаве, якая пастаўлена на давер яе людзей, недапушчальна мець раскол у пытанні: які павінен быць твар незалежнай Беларусі? Карэнная мова - аснова культуры, найпершая прыкмета незалежнасці. Доўга чужыя мовы грубай сілай прыгнятальнай гучнасці гаспадарылі на нашай зямлі (гісторыя пацвердзіла). Дык мы ўзрушыліся радасцю адраджэння патрыятычнай гісторыі, культуры, нацыянальнай годнасці, атрымаўшы незалежнасць краіны. І чым заканчваецца доўгі клопат?! Сп. Алена, вы некалі выказаліся прыкладна так (у прыватнай размове са мной, памятаю): "Мы спакойна, культурна-тлумачальна, без прымянення кроплі знявагі, напору, паступова ўнясем яснасць у свядомасць кіраўніцтва, што значыць мова як сіла патрыятычная, для абароны аўтарытэту дзяржавы". Вы мелі надзею на ўзаемаразуменне. Я такога спадзеву не мела, але ўсё ж… Мы працавалі духоўна разам.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова