Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1985
Выдавец: Юнацтва
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [4221], [6766]
Кніжка «Каласкі», якую паважаны чытач узяў у рукі, дае магчымасць пазнаёміцца з узорамі творчасці старэйшай беларускай пісьменніцы Зоські Верас (Люд-вікі Антонаўны Сівіцкай-Войцік). Пачатак яе творчага шляху прыпадае на часы ўжо амаль легендарныя — на апошняе перадкастрычніцкае дзесяцігоддзе, калі ў росквіце творчых сіл былі такія волаты беларускага краснага пісьменства, як Купала і Колас, Цётка і Баг-дановіч, калі, скарыстаўшы пэўныя заваёвы рускай рэвалюцыі 1905—1906 гадоў, жыва абуджалася да сама-стойнага гістарычнага жыцця-быцця Беларусь, ішло шпаркае фарміраванне нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыі. Зразумела, што ў першых радах змагароў за ажыццяўленне запаветных мар народа была моладзь, і адною з тых, хто ўсёй душой і сэрцам аддаўся тады патрыятычна-грамадскай чыннасці, была семнаццацігадовая Людвіка Сівіцкая. (Чытачу на добразычанне, фрагмент)