Васілевіч Алена, Шляхі-дарогі

Шляхі-дарогі

Аповесць

Васілевіч Алена

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1950

Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [7796]

Вясна 1944 года прынесла скрываўленай і здратаванай беларускай зямлі найвялікшую радасдь — радасць вы-звалення. Нібы друзлы жарсцвянік, кінуты ў зыркае полымя, пачаў растрэсквацца і крышыцца нямецкі фронт. Хвалёныя непрыступныя валы нямецкай абароны пратараньваліся з ходу магутнымі танкавымі злучэннямі, пакрываліся ураганным агнём совецкай артылерыі. Тыя, хто ад прыроджанай тупагаловасці ці ад набытага практыкай жаху верылі ў выратавальнасць умацаванняў і прыціскаліся да іх, пападалі ў катлы. А тыя, што не верылі, — як заганяны воўк, ірвучы ікламі ўсё, што трапілася ў пашчу, — мітусіліся па дарогах, кідаліся з боку ў бок, натыкаючыся на шматлікія партызанскія засады. «Смерць нямецкім захопнікам!» Выракам лёсу, прысудам жывых і мёртвых герояў гучэлі гэтыя словы ў штодзённых радыёзіводках Совінформбюро. (фрагмент)

Каталёг: MiOKB

Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)