Сьвітанак, 13 (305) 2021

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

13 (305) 2021

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2021-10

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2021 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У суботу 5 верасня ў Шуміліне прайшоў традыцыйны раённы восеньскі кірмаш. На гэты раз І на гэты раз мясцовыя сельгасвытворцы пастараліся задаволіць чаканні пакупнікоў. Удзел у кірмашы прынялі сельскія гаспадаркі, працоўныя прадпрыемствы, фермеры, індывідуальныя прадпрымальнікі. У іх гараджане маглі набыць бульбу, капусту, моркву, буракі, яблыкі, зерне, мяса, саджанцы. Ужо ў чатыры раніцы яны пад ясным вераснёўскім сонейкам пачалі абсталёўваць свае гандлёвыя месцы. А з васьмі гадзін зайграла вясёлая музыка, абвяшчаючы пачатак вялікага гандлю. Ад ранішніх гандляроў не адставалі і пакупнікі, бо самыя вопытныя з уласнага вопыту ведаюць: каб выгадна закупіцца, трэба рана ўставаць. Найбольш шумныя чэргі пакупнікоў сабраліся вакол машын з зернем ды бульбай. І не прагадалі з пшаніцай, якую ўнітарнае прадпрыемства «Шумілінскі райаграсэрвіс» прадавала па ўсяго па 20 рублёў за мех. Менавіта таму гэты каштоўны і запатрабаваны для шумілінцаў тавар разышоўся за нейкія паўгадзіны. Хутка не стала і капусты, якую аддавалі па рублю за кілаграм. Праўда, бульба ў гэтым годзе значна падаражэла – за яе на кірмашы за кілаграм давалі рубель, а буракі каштавалі ад 70 капеек да 2 рублёў. Аднак і гэтую папулярную ў шумілінцаў гародніну расхапілі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле