Народная воля, 78 (4638) 2021

Народная воля

78 (4638) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-10-12

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Copyright © 2021 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Гродне прырост колькасці захварэлых на каранавірус – 30–40 працэнтаў. Аб гэтым па мясцовым тэлебачанні паведамілі галоўны ўрач занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Яніна Шарэнда і галоўны ўрач цэнтральнай гарадской паліклінікі Аляксандр Раманчук. SOS! Дакладных лічбаў захварэлых на каранавірус у Гродне і вобласці ўрачы не назвалі, але было сказана, што з канца жніўня назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да росту захворвання на каранавірус – штодня на 30–40 працэнтаў. Урачы канстатавалі, што хворых на каранавірус прымаюць ужо шэсць гродзенскіх шпіталяў. – Гэта застаецца фактам: кавід расце, – зазначыла Яніна Шарэнда. Яна звярнула ўвагу на тое, што ўздым захворвання быў прадказальны. Сярод прычын некалькі фактараў: у Гродне шмат людзей не атрымалі прышчэпкі, людзі расслабіліся, летам перасталі выконваць меры прафілактыкі і прынеслі інфекцыю ў калектывы пасля адпачынку, з пачаткам навучальнага года ў школы... Уздым захворвання наклаўся на сезонны рост рэспіраторных вірусных інфекцый. Са слоў урачоў, эпідэміёлагі правялі аналіз, хто заразіўся каранавірусам са студзеня па верасень 2021 года.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле