Навука, 41 (2872) 2021

Навука

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

41 (2872) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-10-12

Рэдактар: Дубовік Сяргей

Выдавец: НАН РБ

НАН РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пасля рэканструкцыі плануе здзіўляць наведвальнікаў цікавымі і ўнікальнымі экспанатамі. Тое, што не ўвойдзе ў экспазіцыю, можна будзе ўбачыць у інфакіёсках. На плошчы 600 м2 размесцяцца тры вялікія экспазіцыйныя залы. Ужо сфарміравана археалагічная частка праекта, а таксама раздзелы, прысвечаныя народнаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Таксама наведвальнікі могуць азнаёміцца з рэчамі, якія былі знойдзены ў выніку археалагічных раскопак. Прадметы дэманструюцца ў вітрынах у адпаведнасці з гістарычнымі перыядамі: палеаліт, мезаліт, неаліт, бронзавы век, жалезны век і сярэднявечча. Тут можна ўбачыць зробленыя з каменя скрабкі, металічныя шпількі, прывескі і фібулы. А яшчэ – знакамітую Асавецкую галоўку-амулет, выразаную з косці, якая была знойдзена падчас археалагічных раскопак першабытнай стаянкі ў Бешанковіцкім раёне. Інфармацыя пра гэты артэфакт часта сустракаецца ў падручніках па гісторыі Беларусі. Зроблена дыярама, прысвечаная пасяленню эпохі бронзы, у якой дэманструюцца фігуры мужчыны і жанчыны той пары ў рэканструяваным адзенні. Самымі цікавымі экспанатамі з’яўляюцца два чаўны, выразаныя са ствалоў дрэва. Адзін датуецца XII стагоддзем, другі – канцом XV – пачаткам XVI стагоддзя.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Навука

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле