Народная воля, 77 (4637) 2021

Народная воля

77 (4637) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-10-08

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Copyright © 2021 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У газеце «Народная Воля» з’яўляюцца публікацыі, аўтары якіх ставяць пытанне аб прыняцці новага Выбарчага кодэкса. Я таксама лічу, што ў гэты важны дакумент трэба ўносіць кардынальныя змены. Але, на мой погляд, гэта не панацэя. Пакуль улада будзе знаходзіцца ў руках Лукашэнкі, волевыяўленне народа не можа рэалізавацца на дэмакратычных асновах, абавязкова будуць мець месца фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Таму спачатку, каб перамагчы на выбарах, трэба, як сказаў вядомы пісьменнік Сяргей Законнікаў, раскруціць клубок, у які нас, беларусаў, укруціў Лукашэнка, а ён, клубок, настолькі заблытаны, што не ведаеш, за якую нітку пацягнуць, каб яго разблытаць. На маё разуменне, маюць рацыю тыя апаненты дыктатарскага рэжыму, якія выступаюць за згуртаванне нацыі. Пры гэтым неабходна звярнуцца да ААН, каб дзеяздольная сусветная арганізацыя зрабіла канкрэтныя захады па прыцягненні да адказнасці галоўных віноўнікаў парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Дэмакратычная грамадскасць нашай краіны павінна мець сваіх прадстаўнікоў у гэтай паважанай міжнароднай арганізацыі. Новы Выбарчы кодэкс і новую Канстытуцыю павінны пісаць не сённяшнія чыноўнікі і не цяперашні так званы кішэнны парламент, а сам народ.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле