Трацяк Янка, Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў сацыякультурным працэсе

Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў сацыякультурным працэсе

1921 - 1939 гг.

Трацяк Янка

Месца выхаду: Беласток-Горадня

Дата выхаду: 2021-10-24

Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка

Выдавец: Kamunikat.org

Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар

Памеры: 00:41:12

Катэгорыя: Гісторыя; Відэа

Copyright © 2021 by Янка Трацяк, Kamunikat.org - video

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У міжваенны перыяд Беларуская хрысціянская дэмакратыя стала адной з найбольш папулярных і масавых арганізацый у культурным і палітычным жыцці насельніцтва Заходняй Беларусі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы з боку рэлігійных і свецкіх уладаў. Істотнай заслугай беларускіх хрысціян дэмакратаў была практыка аб’яднання праваслаўных і католікаў пад адной ідэалогіяй, ідэалогіяй палітычнай, духоўнай, эканамічнай незалежнасці і самабытнасці беларускага народу. Сябры БХД – БНА (Беларускае народнае аб’яднанне) прымалі актыўны ўдзел у культурным, грамадскім і палітычным жыцці Зах. Беларусі. Імі былі створаны дзесяткі розных інстытуцый, арганізацый, суполак, сотні гурткоў БХД і Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК), свае выдавецты і перыядычны друк. Багатай была і творчая спадчына беларускіх хадэкаў – сотні кніг мастацкай, духоўнай, публіцыстычнай, гістарычнай і гаспадарчай літаратуры.

Відэа: Кнігі бяз літар

Беларускія аўтары: Трацяк Янка

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org