Беларусы ў свеце, 03/2008

Беларусы ў свеце

інфармацыйны бюлетэнь

03/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-03

Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна

Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Copyright © 2008 by МГА ЗБС Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Інфармацыйны бюлетэнь МГА ЗБС Бацькаўшчына; Распаўсэджваецца на правах унутранай дакументацыі; Меркаванні аўтараў могуць не супадаць з думкай рэдакцыі; Наклад 250 асобнікаў; Адрас рэдакцыі: вул. Рэвалюцыйная 15, 220030 Менск, Рэспубліка Беларусь http://zbsb.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай МГА ЗБС Бацькаўшчына

Дзень Волі-2008 25 сакавіка ў цэнтры Мінска адбылася вулічная акцыя, прымеркаваная да 90-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Па розных звестках, у ёй узялі ўдзел ад 4 да 5 тысяч чалавек. Апазіцыя чакала і спадзявалася, што ў гэтым годзе ўлада пойдзе ўсё ж такі на саступкі і дасць спакойна правесці мерапрыемства. Але, відаць, у міліцыі і ўлады былі на Дзень Волі іншыя планы. Як і ў мінулыя гады, дзеянні міліцыі былі вельмі жорсткімі. Як вынік - больш за 100 чалавек затрымана і збіта міліцыянтамі падчас мірнай дэманстрацыі, сярод якіх моладзь, журналісты, пенсіянеры. Дубінка не выбірала каго біць, дубінка біла ўсіх. Разагнаўшы Дзень Волі, улада вярнула Беларусь у мінулае. У тую Беларусь, якой яна была яшчэ два гады таму, калі супраць мірных шэсцяў выстаўлялі баевікоў у міліцэйскай форме. Улада перакрэсліла ўсе крокі лібералізацыі, якія рабіліся апошнія месяцы. Жорстка разагнаўшы дэманстрантаў на Дзень Волі, улада дала зразумець, што гульні ў дэмакратызацыю скончыліся, ёй усё роўна, што на гэта скажуць Брусель і Вашынгтон. 26 сакавіка мінскія суды захлынуліся ад вынясення прысудаў затрыманым падчас акцыі Дня Волі. Вынясенне прысудаў пастаўлена на канвеер, і затрыманыя атрымліваюць ад 5 да 15 сутак арышту.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле