Народная воля, 75 (4635) 2021

Народная воля

75 (4635) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-10-01

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Copyright © 2021 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сёлета споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна. І ўжо сем гадоў яго няма з намі – Паэта і Грамадзяніна, чыё жыццё прайшло пад знакам высокага служэння роднай літаратуры і Бацькаўшчыне. Працуючы на высокіх пасадах (старшыня Дзяржкамітэта па тэлебачанні і радыё БССР, паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у ААН, намеснік міністра культуры), ён заўсёды адстойваў беларускія нацыянальныя інтарэсы, клапаціўся пра пашырэнне беларускай мовы, падтрымку беларускай культуры. Таму і быў вымушаны пры прэзідэнцкай уладзе сысці ў адстаўку, хоць меў вялікі досвед працы ва ўладных структурах і мог прынесці шмат карысці маладой дзяржаве і народу. Народу ён усё ж паслугаваў – толькі ўжо як выдатны паэт, непераўзыдзены лірык, на чые вершы напісаны папулярныя песні, якія сталі сапраўднымі візітоўкамі Беларусі. Паэтычныя творы Генадзя Мікалаевіча амаль цалкам апублікаваны (апошняя прыжыццёвая кніга «Нагаварыцца з зоркамі» выйшла за некалькі дзён да смерці). Бясспрэчна, зацікавяць чытачоў і дзённікавыя запісы паэта, якія зберагаюцца ў сямейным архіве. Першымі з імі маюць магчымасць пазнаёміцца чытачы «Народнай Волі», за што мы выказваем шчырую ўдзячнасць Юліі Якаўлеўне Бураўкінай.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле