Народная воля, 74 (4634) 2021

Народная воля

74 (4634) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-09-28

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Copyright © 2021 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларускае тэлеграмнае агенцтва (адзін з інфармацыйных рупараў улад) учора паведаміла: толькі за тыдзень зафіксаваны спробы выціснуць у Беларусь з Еўрапейскага Саюза больш за 150 груп мігрантаў. Паводле звестак старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоля Лапо, у агульнай колькасці гэта «недзе каля 2,3 тысячы чалавек». Можаце ўявіць, што творыцца на беларускай мяжы, калі толькі за адзін тыдзень праз яе незаконна «прашмыгнула» столькі мігрантаў?! Ці ж не ў прахадны двор яна ператварылася? І ці трэба здзіўляцца, што тыя ж польскія, літоўскія ці латвійскія памежнікі спыняюць мігрантаў, якія з’яўляюцца з нашага боку, і выціскаюць назад у Беларусь? Канфлікт знікне, калі нашы пагранічнікі паставяць заслон на шляху мігрантаў. А калі гэтага няма, то і ўзнікаюць пытанні: куды глядзяць беларускія пагранічнікі, чаму яны не займаюцца стрыманнем тых, хто незаконна парушае межы нашай краіны?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле