Права на волю, 05/2008

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

05/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-03

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Copyright © 2008 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

Урад Беларусі ігнаруе рашэньне ААН Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў з офісу Камісарыяту па правах чалавека ААН каментар кампетэнтных органаў РБ у адносінах да меркаваньняў Камітэту па правах чалавека (далей – Камітэт) па паведамленьні А.Бяляцкага. Гэты дакумент дасланы Прадстаўніцтвам РБ пры аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыяў у Жэневе і тычыцца Рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН, якое было прынятае ў ліпені 2007 году па звароце старшыні рады ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага і 10 сяброў арганізацыі ў сувязі з ліквідацыяй грамадзкага аб’яднаньня "Вясна" ў кастрычніку 2003 году. Варта нагадаць, што паводле прынятага Камітэтам Рашэньня, у дачыненьні да А.Бяляцкага і іншых суаўтараў дзяржава-ўдзельніца (РБ) дапусьціла парушэньне арт.22 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Камітэт рэкамендаваў ураду Беларусі прыняць меры да прававой абароны і згодна з арт. 2, п. 3 (а) Пакту. Акрамя таго, згодна з п.10 прынятага Рашэньня, Камітэт жадаў бы на працягу 90 дзён атрымаць ад дзяржавы-ўдзельніцы інфармацыю аб прынятых мерах, якія былі прынятыя дзеля выкананьня Рашэньня Камітэту. У дадатак Камітэт таксама заклікаў надрукаваць у СМІ высновы Камітэту.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле