Беларусы ў свеце, 7-8 (230-231) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

7-8 (230-231) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-08

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

23 верасня ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбудзецца судовае пасяджэнне па грамадзянскай справе супраць “Бацькаўшчыны”. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на позву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узбудзіў справу аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Аказваецца, Міністэрства юстыцыі пастанавіла, што ад 15 ліпеня 2021 г. кіруючы і кантрольна­рэвізійны органы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з’яўляюцца нелегітымнымі, а 27 ліпеня 2021 г. Міністэрства нават выключыла інфармацыю адносна кіраўніка “Бацькаўшчыны” з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прычына – перанос VIII З’езду беларусаў свету на наступны год праз абмежаванні, накладзеныя сусветнай каранавіруснай пандэміяй,за які прагаласавала Вялікая Рада ЗБС “Бацькаўшчына”. Пры гэтым рашэнне аб пераносе з’езду прымалася пасля кансультацый з Мін’юстам: якім чынам правесці гэтую працэдуру, каб не парушыць нізаканадаўства, ні Статут. Менавіта Мін’юст пацвердзіў, што Вялікая Рада мае ўсе паўнамоцтвы прыняць такое рашэнне, пасля чаго пытанне пераносу было вынесенае на пісьмовае галасаванне сябрам Вялікай Рады.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле