Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2021-09-02
Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
27 жніўня Вярхоўны суд пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Паседжанне пачалося ў 15.00. Ад ТБМ адказчыкамі выступалі: старшыня ТБМ Алена Анісім, намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, старшыня Рэвізійнай камісіі ТБМ Мікола Бамбіза. Паседжанне ішло на беларускай мове, але да разгляду справы па сутнасці суд у гэты дзень не прыступіў. На пачатку паседжання старшыня ТБМ Алена Анісім выступіла з хадайніцтвам адкласці разгляд справы. Пракурор хадайнітва старшыні ТБМ падтры-мала, прадстаўнік Міністэрства юстыцыі не пярэчыў. Разгляд справы быў адкладзены. Справа ў тым, што Алена Анісім 26 жніўня падала дакументы на абскарджанне другога папярэджання, вынесенага ТБМ Міністэрствам юстыцыі, і хадайнічала аб яго адмене. 15 ліпеня ў сядзібе ТБМ адбыўся ператрус. Сілавікі забралі каляндарыкі, выдадзеныя ў 2018 годзе да 100-годдзя БНР, асобныя кнігі, аргтэхніку - маніторы, сістэмныя блокі. Ператрус адбываўся з санкцыі намесніка пракурора Менска. Менавіта ў гэтыя дні Мінюст патрабаваў ад ТБМ прадставіць дакументацыю. Частку дакументаў ТБМ прадставіла адразу. Замінка ўзнікла з бухгалтарскімі дакументамі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова