Наша слова, 34 (1549) 2021

Наша слова

34 (1549) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-08-26

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што пазоў Міністэрства юстыцыі супраць Таварыства беларускай мовы разгледзіць Вярхоўны суд а 15-й гадзіне 27 жніўня. Разам з тым кіраўніцтва ТБМ на момант здачы газеты ў друк не атрымала ніякіх папер пра тое, што гэты суд будзе. А ён хутчэй за ўсё будзе, бо 23 жніўня ТБМ атрымала ліст, што 20 жніўня мусіла адбыцца дасудовае апытанне. Адпаведна старшыня ТБМ Алена Анісім на гэтае апытанне не трапіла. Разам з лістом з Вярхоўнага суда прыйшла “Зыскавая заява аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У заяве ў прыватнасці адзначаецца: “Міністэрствам юстыцыі ў рамках прадстаўленых Законам "Аб грамадскіх аб'яднаннях" паўнамоцтваў у ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" 6 ліпеня 2021 г. былі запытаны інфармацыя і дакументы для правядзення кантрольных мерапрыемстваў адносна дзейнасці дадзенага грамадскага аб'яднання....”. Выстаўлены ў прыватнасці наступныя прэтэнзіі: “... у Міністэрства юстыцыі не прадстаўлены дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць юрыдычных адрасоў у арганізацыйных структур ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле