Крывінка, 11 (275) 2021

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

11 (275) 2021

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2021-08

Copyright © 2021 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Жнівень – найбагацейшы месяц года. Праўда, селянін у жніўні мае няшмат вольнага часу, але ж затое на сялянскім стале ў жніўні ёсць усё. Вось і на жнівеньскім бешанковіцкім рынку ёсць усё. Пераважвае на ім прадукцыя з уласнага падворка. Сёлета з-за чэрвеньска-ліпеньскай спёкі лясных дароў няшмат, хаця на рынку прадаюць і чарніцы, і брусніцы, і грыбы. Грыбоў у лесе амаль няма, але на рынку зрэдку можна купіць адносна недарагія лісічкі (паўлітра за 3 рублі). А вось чарніцы сёлета аднойчы прадаваліся і па 10 рублёў за літр. Але звычайная цана гэтых ягадаў 7-8 рублёў. Сярод прадукцыі з уласнага падворка памідоры стаяць асабняком. Іх прадае ці не кожны другі прадавец. І каштуюць яны напрыканцы месяца не даражэй за 2 рублі за кг. Невялікія прыгожыя агуркі таксама прадаюцца па гэтай цане. А тыя што буйней звычайна ідуць за рубель. Бульба сёлета ў цане. Затое і каштуе яна да двух рублёў за кг. І тое адбываецца напрыканцы жніўня, у той час як зазвычай кошты на яе ў два разы ніжэйшыя. Бульба і будзе сёлета дарагой.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле